Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Вайна і... вера (2)

Яўген ВАПА

Пасхальны час нясе выклікі для ўсіх нас. Вядома, самыя важныя і вечныя з іх — гэта ўбіранне і выношванне ў сабе той магутнасці ўчынку Сына Божага — Ісуса Хрыста, які, распяты на крыжу за адкупленне грахоў чалавецтва і наша права да вечнага збаўлення, уваскрэс паводле апісанняў на трэці дзень. У адрозненні ад нейкага, часам радаснага чакання калядных свят, над велікодным перыядам расцягваецца аўра прыцішэння, пакуты, болю катавання і смерці. Жыццёвыя чалавечыя слабасці на фоне Хрыстовых крокаў і вучэння як у калейдаскопе паказваюць, як важным з’яўляецца непахіснасць у вытрымцы ў веры дзеля жыцця вечнага і выканання законаў Божых на зямлі, хаця б асноўных дзесяці, біблейных запаведзей. Грэшнасць нашых учынкаў у штодзённым жыцці паказвае, як слабымі і беднымі духам з’яўляемся ў імгненным зямным прамінанні. Таму вельмі часта за нашы паразы ці клопаты вельмі хутка абвінавачваем з ходу Усявышняга, які, паводле нас, павінен абавязкова кожнага з нас безупынна абдорваць толькі сваёй ласкай. Наша эгацэнтрычная натура не хоча ўспрымаць сваіх выпрабаванняў і перажыванняў як частку Божага плана, але як толькі сваю адзіную і выключную самарэалізацыю. Бачна як часта імкненне за зямнымі прывабнасцямі і фальшывымі багаццямі закрывае нашы сэрцы і душы на боль і трагедыі чалавечага роду. Таксама найбліжэйшага — сямейнікаў ці сяброў. На жаль, неад’емнай часткай зямной гісторыі людскога жыцця з’яўляюцца войны. Час хрысціянскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF