Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Галава ніжэй круп

Міраслаў ГРЫКА

Польшча не край для магістраў. А калі адчапіць «к» у слове «край», то гэта таксама не рай для людзей без вышэйшай адукацыі. У Польшчы не важна, што вы абаранілі магістратуру па тэорыі забівання цвіка, а ці зможаце вы забіць яго хутка і дакладна! Аднак ніхто не адважваецца сказаць, што выпускнік прафесійнай школы зробіць гэта больш эфектыўна, чым той, хто мае дыплом магістра. Або што магістр яго не прыхвошча. Прынамсі 90% палякаў займаецца іх забіваннем малатком. І ні ў якім разе робяць гэта не дзеля забавы, а дзеля таго, каб пракарміць сябе і сваю сям’ю. Такім чынам, незалежна ад таго, магістр ты ці не магістр, усё роўна чалавек да забівання чужых цвікоў. Да таго ж цвікі бываюць розныя, большыя і меншыя, сталёвыя і залатыя. Адны ўбіваюцца лягчэй, іншыя складаней. Іншая справа, наколькі ад вас залежыць, якія цвікі вы будзеце забіваць, а колькі ад абставін, у якіх вы апынецеся. А і так застанешся звычайным «цвікаром». Што да астатніх 10% грамадзян, то яны агароджваюць сябе шкляной і яшчэ непранікальнай сцяной ад вас і вам падобных. Гэта палітычны і эканамічны істэблішмент. Уладныя і самыя багатыя. І асабліва сімбіятычны з імі Касцёл. Ці як той паразіт? Паміж імі натуральным чынам ствараецца высокае напружанне. Улада хоча быць багатай, а багатыя хочуць быць уладай. А Касцёл — і такім, і такім. Ад інтэнсіўнасці гэтага напружання залежыць самаадчуванне нас, «цвікароў». Вызначальным фактарам гэтага дабрабыту з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF