Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Вызваленне і збаўленне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Час няўхільна набліжаецца да двух месяцаў гарачай стадыі вайны, якую распачала імперская Расея ў дачыненні да мірнай Украіны. Калі першыя дні і тыдні гэтай агрэсіі выклікалі ва ўсіх нармальных людзей, якія нават не апынуліся ў эпіцэнтры падзей, непасрэдна ў пекле ваенных дзеянняў, стан блізкі да разгубленасці, дэпрэсіі, страху і нават шоку, то праз пэўны час вайна стала для бальшыні нейкай паўсядзённай звыкласцю, нечым такім аддаленым і прыглушаным. Нават за апошнімі навінамі мы сочым ужо не з той пільнасцю і напругай. Нават новыя паведамленні пра чарговыя страшныя трагедыі і жудасныя злачынствы акупантаў ужо ўспрымаюцца не так востра, як у першыя тыдні жахлівай вайны. Тым, хто знаходзіцца на значнай адлегласці, падзеі ва Украіне ўжо здаюцца нечым будзённым, як быццам так было і заўсёды. Страшная вайна ўжо ўвайшла ў нашу свядомасць як нешта непазбежнае і надоўга расцягнутае ў часе.

З іншага боку шмат у каго ўжо стварылася ўражанне, што ў вайне наступіў пералом і зараз украінскае войска будзе толькі наступаць, спакваля вызваляючы акупаваныя рэгіёны сваёй краіны. Дай Бог, каб так і было, але, шчыра кажучы, канца гэтай вайне пакуль не відаць. Таму што ў аднаго боку — расейцаў няма ні малейшага памкнення спыніць сваю захопніцкую агрэсію, а ў іншага боку — украінцаў — недастаткова сіл і цяжкай зброі, каб весці наступальныя аперацыі. І можна толькі спадзявацца на нейкае велікоднае цуда, якое прыспешыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF