Ніва № 17 (3441), 24 красавіка 2022 г.

Niwa Foto Arch: візуальная паэма пра беларусаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Мова пра эксклюзіўны фотаальбом, выдадзены Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва», прымеркаваны да 65-годдзя нашага тыднёвіка. Юбілей, як і прамоцыя выдання не адбыліся з за пандэміі, аднак кніга пайшла ў свет і атрымала ўзнагароду ў Конкурсе прафесійных альбомаў за 2021 год у Лодзі. Той, хто дакрануўся да фотаальбома, сам разумее яго мастацкую і практычную якасць. Кнігу можна падарыць не толькі сябру ў любым закутку свету, але і самому прэзідэнту. Трапна сказаў Яўген Вапа, што «Ніва» заўсёды мела шчасце да графікаў і дызайнераў. Яе афармлялі вядомыя мастакі-дызайнеры — Георгій Андрэеў, Стэфан Рыбі, Уладзіслаў Петрук, а фатаграфіі дасылалі такія знакамітасці як Тадэуш Рольке, Віктар Волкаў, Уладзімір Паўлючук. Ды тут можна гаварыць пра паслядоўнасць, паколькі аўтарамі фотаальбома з’яўляюцца Павел Гжэсь і Юрка Асеннік. Яны склалі ўнушальную карцінкавую гісторыю беларусаў Падляшша і перадалі яе ў рукі сучасным гледачам-чытачам, уздымаючы яе на вышыні гуманнасці, патрыятызму і эстэтыкі.

У час першай прэзентацыі, якая адбылася 12 красавіка г.г. у беластоцкай клуба-кавярні «Фама», прыгадаўся яшчэ адзін юбілей — 30 гадоў кніжнай выдавецкай дзейнасці «Нівы». У такой самавітай выпадковасці не магло быць ні аднаго міліметра пустой гаварыльні. Тым больш што прэзентацыю павяла Ілона Карпюк, якая раней працавала журналісткай «Нівы» і шмат пытанняў падказаў ёй вопыт і ўласныя назіранні.

* (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF