Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Ад посту

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

«Палітычныя паводзіны Расіі па сутнасці надта не змяніліся з часоў Івана ІІІ ці Івана IV. Мяркую, што гэта сумесь ніколі не насычанай прагі экспансіі і моцнага, падсвядомага пераканання, што Расія збавіць свет. Ідэя збаўлення свету Расіяй хадзіла па галовах расійскіх інтэлектуалаў у ХІХ стагоддзі — надоўга перад камунізмам: Масква як Трэці Рым, пасля Візантыі», — заявіў у 1984 годзе тадышні заходнегерманскі канцлер Гельмут Шміт.

Бадай найбольш вядомы расійскі інтэлектуал таго ж ХІХ стагоддзя Фёдар Дастаеўскі: «Чаго ж толькі мы не рабілі, каб Еўропа прызнала нас сваімі, еўрапейцамі, толькі еўрапейцамі, а не татарамі. Мы няспынна лезлі ў Еўропу ва ўсе яе справы і справачкі. Мы страшылі яе сілай, пасылалі туды нашы арміі спасаць цароў, то кланяліся нанава перад ёй і кляліся, што мы створаны толькі дзеля служэння Еўропе і асчасліўлення яе. Усе гэтыя вызваленыя намі народы, зараз жа, яшчэ не дабіўшы Напалеона, сталі глядзець на нас з самай крайняй нядобразычлівасцю і з найгоршымі падазрэннямі. Цяпер кожны ў Еўропе трымае ў сябе за пазухай камень на нас і чакае толькі першай сутычкі. І што мы выйгралі ў Еўропе, служачы ёй? Толькі яе нянавісць!»

Карл Маркс, які жыў у тую ж эпоху, што і Дастаеўскі: «Традыцыя прамінулых пакаленняў вісіць як Альпы над галовамі жывучых».У Расіі гэты кашмар асабліва масіўны. Амерыканскі гісторык Герберт Джозеф Мюлер: «Расійская гісторыя пачынаецца з легенды, што славянскія плямёны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF