Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Марыупаль

Андранік АНТАНЯН (Вільня)

Здараюцца рэчы, якія, нягледзячы на ўсю сваю дзікасць, бязлітаснасць, розумам успрымаюцца даволі рацыянальна і нават холадна. Жахлівую ў сваёй бессэнсоўнасці бамбардзіроўку Марыупаля, мой мозг упарта адносіў да падзей, якія ўжо адбываліся ў гісторыі гэтага горада. Прычым у маёй памяці «бамбардзіроўка» і «Марыупаль» ляжаць зусім у суседніх ячэйках. Кантэкстуальныя сінонімы, такое называюць у падручніках. Толькі не заўсёды бывае ясна, якім чынам і калі тыя словы парадніліся.

Прычыну нечаканага на першы погляд суседства знайшоў сёння, перабіраючы файлы старых сканаў, разабраць якія раней не даходзілі рукі. Сярод іншага знайшоў рэкламу са старонак Alma Mater Vilnensis па праекце Язэпа Горыда. Далёка не самая важная ягоная работа: абвестка ў адзін колер моднай крамы, лаканічны малюнак у стылі арт-дэко, як на сёння, дык вельмі закручаны і стракаты ручны летэрынг. Але з бібліяграфіі яе не выкінеш. Класік беларускай часопіснай ілюстрацыі Язэп Горыд вырас у Марыупалі, а загінуў, паводле легенды, падчас першай бамбардзіроўкі Варшавы ў 1939 годзе. Вось так і аказаліся ў маёй картатэцы побач партовы горад з бесчалавечным бомбакіданнем.

У 2014 годзе ў мяне былі ідэя і магчымасць паехаць у Марыупаль і Данецк, каб сабраць матэрыялы пра першыя гады жыцця мастака, паглядзець, дзе ён пачаў фармавацца. Як чалавек, які жыве практычна ўсё жыццё па за радзімай, лічу гэта вельмі важным. Па збегу абставін, міма віленскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF