Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Дрэвы лучаць людзей

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Летась, у сярэдзіне жніўня, мы з жонкай адпачывалі ў Батумі ў Грузіі. Я крыху пра гэта пісаў у «Ніву». Аднойчы мы зайшлі ў Батанічны сад. Мы былі там раней, некалькі гадоў таму. Мая жонка Агнешка — ландшафтны архітэктар і вельмі любіць расліны. Яна таксама любіць фатаграфаваць. Нам вельмі спадабаўся сад, і мы хацелі пабачыць яго яшчэ раз. Знаходзіцца ён зусім недалёка ад горада, каля дзевяці кіламетраў у напрамку Кабулеці. Размешчаны ён у месцы пад назвай Зялёны мыс (Mcwane Koncchi). Там самы маляўнічы бераг Чорнага мора. Гэты сад быў адкрыты ў лістападзе 1912 года. Яго стварэнне звязваюць з расійскім батанікам Андрэем Красновым. Ён меў намер акліматызаваць там каштоўныя субтрапічныя экзэмпляры для клімату паўднёвай часткі Расійскай імперыі. У 1925 годзе гэты сад быў прызнаны галоўнай навукова-даследчай установай субтрапічнай расліннасці для Савецкага Саюза. У часы СССР гэта быў адзін з найбуйнейшых батанічных садоў з плошчай каля 110 гектараў. Ён падзелены на дзевяць геаграфічных рэгіёнаў, кожны з рознай расліннасцю. Мы тут бачым стары парк (больш за сто гадоў), унікальную калекцыю субтрапічных раслін і многае іншае. У калекцыі больш за дзве тысячы розных відаў раслін. У розных кропках мора ёсць аглядныя пляцоўкі. Усё гэта выглядае вельмі эфектна.

На адным з самых цікавых аб’ектаў, у старой аранжарэі, мы сфатаграфаваліся. Агнешка фатаграфавала расліны, якія цікавым чынам растуць у цяпліцы. Побач з намі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF