Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Вайсковыя ўспаміны ч.ІІІ

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мой успамін, Міхала МІНЦЭВІЧА, 1955 года нараджэння: У арміі служыў я ў 1977-1979 гадах. У верасні 1974 года стаў я на камісію ў Бельску і далі мне адтэрміноўку да восені 1976 года на час навукі ў сярэдняй школе; школу завяршыў у Гайнаўцы. У той час нікому з маіх калег не думалася выкручвацца ад службы. Кожны хацеў, як гаварылася, «мець гэта з галавы». Да таго ж ішоў мне ўжо 21-ы год жыцця, а то ўжо «падстарэлы» як на жаўнера ўзрост, хаця ў войску сустрэў я 25-гадовых «маладых».

У верасні 1976 года камісія прызвала мяне. Спыталі: «Chcesz iść do wojska?» Так, адказаў я. Пыталі пра зацікаўленні, умеласці. Адказаў, што музыкант, перкусіст. Запісалі гэта і прызначылі ў вартаўнічую ў Нурэц-Станцыю. Я ўцешыўся, бо ж гэта блізка дома, а тады не ведаў, што пасля прысягі жаўнераў рассылаюць па ўсёй краіне. Да таго ж не ведаў я, што ім не так патрэбны быў я як жаўнер, але як музыка ў той жа часці.

З войска асталося шмат успамінаў, прывяду толькі некаторыя. Яшчэ ў сакавіку 1977 года выступіў я з беларускім народным калектывам «Арляне» ў клубе «Herkulesy» ў Беластоку, а 29 красавіка з’явіўся ў вайсковую часць у Нурцы-Станцыі. Было каля пяцідзесяці прызыўных; крыху з Беластоцкага і наваколля. У размовах між сабою некаторыя хваліліся, што яны тут астануцца далей, бо маюць знаёмствы. Усіх закватаравалі ў адной зале вялікага барака, толькі халодная вада ў кранах, а побач памыйная яма ў будынку. Вучылі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF