Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Як мяне абкралі (ч. 68)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І кожная вёска мела гэтыя пункты — злеўні малака — пабудаваны па ініцыятыве нашага слаўнага земляка Канстанціна Майсені. Гэтыя аб’екты былі падзелены на дзве часткі: адна — пад краму, дзе прадаваліся розныя тавары; другая пад малачарню-злеўню. Такі аб’ект быў і ў Тафілаўцах, дзе я выплачваў грошы для пастаўшчыкоў малака. У лістападзе 1967 года прыйшла ліста за малако і праз дзень на пошце назбіралася больш за 20 тысяч злотых. Гэтых грошай мы не адаслалі ў Гайнаўку, як «надмяр», а прызначылі, як суму для сялян, якія былі ўпісаны ў лісце. Цэлую выплату я ўзяў да сябе, да дому і ясна, што добра схаваў у асобную сумку. Раніцай, яшчэ было цёмна, узяў гэтыя грошы і на ровары паехаў у Тафілаўцы адразу ў малачарню (бо так я дагаварыўся са сваім начальнікам), бо навошта лазіць цэлы дзень па хатах і плаціць грошы, калі гэта можна было зрабіць за некалькі гадзін і то на месцы, у малачарні. Усе пастаўшчыкі малака абавязкова з’явяцца, каб здаць свой тавар — малако. А ўсіх людзей я ўжо добра ведаю і ўсе такія добрыя, хоць ты да раны прыкладвай, і цяжка быць наіўным і даверлівым чалавекам, а іменна такім і з’яўляюся. І явіўся я з сумкай поўнай грошай. Малачарня ўжо працуе, сяляне патроху прыносяць сваё малако, а я плачу — выплачваю належную суму, якая на лісце. Селянін ставіць свой чытэльны подпіс і з грашыма ад мяне адыходзіць. І так па чарзе. На стале ляжаць банкноты і многа жалезных, па 2, 5, 10 злотых — так званыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF