Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Уладзімір Арлоў і яго кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань»

Аляксей МАРОЗ

— Віншую ўсіх, хто святкуе сёння свята Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Са светлым святам і няхай Маці Божая трымае Бельск, Польшчу, Беларусь пад сваёй абаронай, няхай будзе мірнае неба над нашымі краінамі і намі. Знаеце, мне цяпер цяжка вымаўляць звыклыя прывітанні — добры дзень, ці добры вечар. Думаю, што гэты дзень, гэты вечар нядобрыя для вельмі многіх людзей у суседняй Украіне, бо якраз у гэтай хвіліне хтосьці можа гінуць там у баі, са зброяй у руках. Можа гінуць таксама безабаронная жанчына, дзіця. Мы, Еўропа, а мабыць увесь свет уступілі ўжо ў іншую эпоху і ранейшае наша жыццё мне ўяўляецца часам як Атлантыда. Апускаецца ў хвалі і нараджаюцца ў гэтай сітуацыі новыя жыццёвыя каштоўнасці, новыя прыярытэты. Таму я вельмі рад, што ёсць людзі, для якіх і ў гэтай новай эпосе, у новым часе, калі побач ідзе вайна, усё-такі застаецца месца для паэзіі, культуры, літаратуры, для матэрый нематэрыяльных, але якія вельмі істотныя ў жыцці і якія робяць людзей больш трывалымі і больш моцнымі ў часы цяжкіх нацыянальных выпрабаванняў, — сказаў у пачатку свайго выступлення выдатны беларускі пісьменнік, паэт і гісторык Уладзімір Арлоў у час сустрэчы ў Бельскім доме культуры 7 красавіка.

У мінулым годзе выдавецтва «Варштаты культуры» ў Любліне выдала зборнік балад «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» Уладзіміра Арлова ў перакладзе на польскую мову паэта Богдана Задуры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF