Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Час патрабуе вытрымкі і еднасці. ХІХ З’езд Беларускага таварыства

Міра ЛУКША

Было. Беларускае грамадска-культурнае таварыства з’яўляецца найстарэйшай беларускай арганізацыяй у пасляваеннай Польшчы. Дзейнічае яно з 1956 года. Гуртавала яно ад самога пачатку чальцоў з Беласточчыны, Гайнаўшчыны, Бельшчыны, Сямятыччыны, Сакольшчыны і ўсяе Польшчы, мела аддзелы таксама ў Варшаве, Гданьску. Шматлюдныя беларускія гурткі па меншых і большых мясцовасцях займаліся, між іншым, тэатральнай дзейнасцю. Таварыства мела таксама свой эстрадны калектыў «Лявоніха», а быў час, калі магло весці сваю гаспадарчую дзейнасць, як і іншыя меншасныя арганізацыі ў Польшчы. Займалася выдавецкай, навуковай, мастацкай творчасцю. Цяпер у асноўным прыярытэтнымі яго мерапрыемствамі з’яўляюцца агульнапольскі фестываль беларускай песні, народныя фэсты, агляды беларускай народнай творчасці і традыцыйных абрадаў і свят, культурныя, перш за ўсё песенныя сустрэчы, навуковыя канферэнцыі конкурсы для дзяцей і моладзі.

Янка Сычэўскі, па прафесіі навуковец (прыйшоў у БГКТ з Беластоцкай палітэхнікі) кіраваў арганізацыяй з 1992 года. На XVIII Краёвым з’ездзе дэлегатаў БГКТ (23 снежня 2017 г.), быў ён пераабраны старшынёй Галоўнага праўлення БГКТ. Сёлета, на Краёвым усеагульным з’ездзе дэлегатаў таварыства, пасля трыццаці гадоў кіравання Беларускім грамадска-культурным таварыствам, перадаў праўленне новаабранаму праўленню і новаму старшыні.

— У выніку справаздачна-выбарчых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF