Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Вакол вайны на Украіне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Паслядоўнасці вайны на Украіне дайшлі пасрэдна і ў нашу краіну — палякі прынялі ўжо больш двух мільёнаў ваенных бежанцаў з Украіны. Большасць з іх накіравалася ў вялікія гарады, частка рашыла падацца на Захад. Польскія ўлады пачалі заахвочваць бежанцаў пасяляцца ў меншыя мясцовасці; у большых гарадах пачынаецца недахоп месцаў. На мой погляд няма здзіву такім іхнім выбарам — большасць іх складаюць маладыя людзі, якія разглядаюцца і будуць шукаць сабе лепшай будучыні. Я, будучы 16 сакавіка ў Бельску, пачуў на аўтобусным прыпынку выказванне адной жанчыны: «Прывезлі каля соткі бежанцаў, дзесь у Орлю, а яны не захацелі, запатрабавалі адправіць іх у Кракаў». Гэтую справу высвятляў я ў Гміннай управе і аказалася, што справа датычыла Бельска — там бежанцаў закватаравалі ў тамашнім гатэлі.

У гэтым допісе хачу, аднак, засяродзіцца на пачуццях мясцовых вясковых людзей — беларусаў Падляшша, на іх ментальнасці, на іх меркаваннях пра расіян.

У часе Другой сусветнай вайны

У Орлі ў час нямецкай акупацыі — чэрвень 1941 — ліпень 1944 года — з нямецкіх рук не згінуў ніводзін мясцовы хрысціянін. А ў час савецкай акупацыі — палова верасня 1939 — канец чэрвеня 1941 года — саветы замардавалі сем асоб, у тым ліку аднаго жыда. І гэтага злачынства дапусціліся ў адзін дзень — 24 чэрвеня 1941 года. 22 чэрвеня немцы напалі на саветаў; 23 чэрвеня разбілі саветаў пад Чорным лесам каля Орлі і немцы пайшлі далей, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF