Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Вайна і... вера

Яўген ВАПА

Канца расійска-ўкраінскай вайны не відаць. Разбурэнне і знішчэнне ўкраінскага народа і інфраструктуры дзяржаўнасці ідзе поўным ходам.Трагедыя, смяротныя злачынствы ў дачыненні да мірнага насельніцтва прымаюць такія формы, што проста жахліва вымаўляць, тое, што бачылі і перажылі ацалелыя ад зверстваў людзі. Дзеці тут таксама, на жаль, неад’емная частка ахвяр. Загінулыя, гвалтаваныя і забітыя, акалечаныя фізічна і духоўна — траўмаванасць ваеннай рэальнасці шакіруе. Проста хочацца звычайнай справядлівасці, каб непасрэдныя злачынцы былі ўсё ж такі пакараны, а не каб сваімі зверскімі, антычалавечымі паводзінамі хваліліся ў сацыяльных сетках быццам праявамі жаўнерскага гераізму і адвагі. Не, гэта ганьба і кашмар для іх саміх і іхніх камандзіраў, якія дазваляюць, каб так паводзілі сябе іхнія падуладныя. Таму яны разам з падначаленымі павінны быць і абвінавачаны. А затым ці міжнародны трыбунал павінен быць і для палітычных заказчыкаў і іх памагатых, вінаватых гэтага кашмару? Але ж каго тады судзіць, апрача Пуціна і Лукашэнкі, як непасрэдных агрэсараў? Бо ж лаўка падсудных у гэтай справе не павінна быць па-мойму кароткай. Ці маральная адказнасць некаторых еўрапейскіх палітыкаў, устаноў і дзяржаў за поўную безадказнасць у падтрымцы і фінансаванні згаданых дыктатараў не павінна перакласціся на адпаведныя параграфы міжнароднага заканадаўства датычнага свядомага, ці несвядомага саўдзельніцтва ў злачынстве этнагенацыду ўкраінскага і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF