Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Вайна і Захад

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Украіна па-ранейшаму адна ваюе з сусветным агрэсарам. Паўтара месяца цяжкай абарончай і ўрэшце паспяховай вайны з боку таго, на каго напалі. Расейскія войскі адкінутыя па бальшыні кірункаў, зазналі вялізныя матэрыяльныя, тэхнічныя і людскія страты. Расея ліхаманкава шукае далейшых шляхоў вядзення вайны. Захад, ацаніўшы гераічную абарону ўкраінцаў і зразумеўшы, што агрэсар цярпіць паразу, усё актыўней уключаецца ў дапамогу пацярпелай краіне. Пры тым НАТО і яго мяккацелыя кіраўнікі кшталту Столтэнберга пакуль так і не наважылася на эфектыўную дапамогу Украіне. Такія кароткія прамежкавыя вынікі 46 дзён гарачай фазы вайны азіяцкага агрэсара супраць мірнай вольналюбівай краіны.

Але Захад пакуль так і не зрабіў галоўнага — не закрыў неба, не перакрыў акваторыю Чорнага мора (гэтае другое было значна прасцей у рэалізацыі), і нарэшце трэцяе — не ўвёў нафта-газавага эмбарга ў дачыненні да Расеі. Тое, чаго найбольш баяўся Крэмль, пакуль не здарылася. Але і тых уведзеных санкцый хапіла, каб сур’ёзна напалохаць Маскву. Палітыка заходніх багатых краін апошніх больш чым дваццаці гадоў так разбэсціла крамлёўскую палітычную мафію, што яна не чакала нават такой рэакцыі ад заходняга свету і апынулася зараз у сапраўдным накдаўне і прастрацыі. Паразы на полі бою і страх перад чарговымі заходнімі санкцыямі змусілі крамлёўскую хунту адвесці войскі з некалькіх абласцей Украіны і пачаць перагрупоўку ўсіх сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF