Ніва № 16 (3440), 17 красавіка 2022 г.

Ой у лузе чырвона каліна: песня, якая перапраграмавала лёс нацыі

Ганна КАНДРАЦЮК

Песню «Ой у лузе чырвона каліна» шмат хто атаясамляе з сучаснай вайной. Асабліва пасля таго, як тыдзень таму назад, дзякуючы Дэвіду Гілмору з легендарнага гурта «Pink Floyd», яна стала сусветным хітом.

— Pink Floyd і „Червона калина” це круто! — пішуць інтэрнаўты.

Тым больш крута, што вакальную партыю выконвае Андрэй Хліўнюк, музыкант, які з «Чырвонай калінай» адправіўся на вайну і аб’явіў гэта, спяваючы пра свой паход у сацсетках.

Песня набыла ўжо некалькі варыянтаў, якія ўзніклі на аснове дзвюх першых строф арыгінальнага тэксту. Магчыма, далейшы змест, які славіць січавых стральцоў, падаўся надта складаным і гістарычным для сучаснага слухача, нават у абліччы вайны, калі слых і розум набывае вастрыні і паглыблення.

У мяне свой досвед і памятная гісторыя. Ды кожны раз, калі чую яшчэ адну версію хіта, адчуваю недахоп і памяццю вяртаюся ва ўкраінскую глыбінку, дзе першы раз ужывую пачула гэтую песню. Хоць сама песня прыліпла да мяне яшчэ раней, перад тым як у 2014 у Данбасе ўспыхнула вайна. Яна літаральна «выскачыла» з пошукавіка на ютубе разам з шакіруючым тэледыскам, дзе дэманстраваліся кадры з целамі забітых, бязладна раскінутых на зямлі. Аўтар тэледыска пакарыстаўся здымкамі з фільма «Жалезная сотня», а спявае група «Не журысь» хаця песня ўзнікла раней, у 1914 годзе, як дапаўненне тэатральнай пастаноўкі. Падобная гісторыя з нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF