Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

Ад вярбы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Набліжаецца Вялікдзень, найважнейшае свята ў нашым старонні. А ў ягонай свіце, у ягоным авангардзе, тыдзень раней крочыць Вербніца. З Вікіпедыі: «Уваход Гасподні ў Іерусалім (Вербная нядзеля, Пальмавая нядзеля, Вербніца) — апошняя нядзеля перад Вялікаднем. Аздобленыя каляровымі засушанымі кветкамі, травамі, каласкамі галінкі вярбы імітавалі пальмы, з якімі іудзейскі народ сустракаў Хрыста пры яго ўездзе ў Іерусалім.

На Вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве галінкі вярбы, якую пасля доўга захоўвалі ў хаце, ёю выганялі першы раз на выган жывёлу і г.д. Вербачкамі ўпрыгожвалі дом, іх клалі на магілы блізкіх людзей».

З даведніка «Народная культура Беларусі»: «Асвячонай вярбе надавалі магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце: ёю выганялі на першы выпас жывёлу; існавала павер’е, што з’еўшы 9 пупышак можна засцерагчыся ад зубнога болю і ліхаманкі. (...) Паводле народных назіранняў маразы-вербічы на перадвелікодным тыдні неабходны менавіта ў гэты час, каб не было больш позніх маразоў, якія могуць пашкодзіць сяўбе і ўсходам яравой збажыны».

Гэта так збольшага афіцыйна, а менш пафасна са зборніка «Беларускія народныя казкі»: «Адкуль пайшлі паны на Палессі»:

Даўно гэта было; нават старыя людзі таго ўжо не памятаюць. І расказваюць яны тое, што чулі ад бацькоў і дзядоў. Вось — густымі палескімі лясамі прабіраўся адвячоркам чорт у сваё балота. Быў ён страшэнна хмуры, бо за цэлы доўгі дзень не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF