Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

Багацце народных гаворак Беласточчыны

Віталь ЛУБА

Калі Станіслаў Глінка (1914-2002) у адным французскім навуковым часопісе прачытаў, што просты селянін у сваёй гутарковай мове карыстаецца прыблізна 500 словамі, не паверыў. Сам ён — ураджэнец курпёўскай вёскі Янкі-Млодэ каля Астралэнкі — быў упэўнены, што лексічны запас народных гаворак намнога багацейшы. У выніку праведзенай ім праверкі лексікі, звязанай з сялянскай гаспадаркай, аказалася, што налічвае яна паўтары тысячы слоў. І хаця ў будучага дыялектолага была ўніверсітэцкая матэматычна-прыродазнаўчая адукацыя, далейшую прафесійную дзейнасць звязаў з вывучэннем народных гаворак. З 1953 года для атласа польскіх дыялектаў, які рыхтаваўся Польскай акадэміяй навук, запісваў мову жыхароў вёсак паўночнай Мазовіі. З 1954 года працаваў у секцыі беларускай філалогіі Польска-савецкага інстытута ў Варшаве, а пасля яе ўключэння ў састаў Аддзялення славяназнаўства Польскай акадэміі навук працягваў там лінгвістычныя даследаванні. З 1972 года да выхаду на пенсію ў 1984 годзе працаваў загадчыкам аддзела беларускай філалогіі Інстытута славяназнаўства ПАН. Быў членам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Польскага таварыства беларусістаў.

Дыялекталогіяй прафесар Станіслаў Глінка зацікавіўся яшчэ да вайны. Пачаў ён з вывучэння курпёўскай гаворкі роднай вёскі. Пасля на сваім даследчыцкім шляху сустрэў прафесар Антаніну Абрэмбскую-Яблонскую, якая збірала матэрыялы для будучага «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF