Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

У Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

Галерэю імя Тамары Саланевіч у Нараўцы наведалі вучні Пачатковай школы ў Дубічах-Царкоўных са сваімі апекунамі. Загадчыца Нараўчанскай галерэі Кацярына Бяляўская паказала наведвальнікам пастаянныя і часовыя экспазіцыі.

— Цяпер у нас працуе цікавая выстава зімовага жывапісу. Працы выканалі жывапісцы Данель Грамацкі з Гайнаўкі і яго сябра Валянцін Варнас. Яны ў час пленэру малявалі Белавежскую пушчу і краявіды Нараўчанскай гміны. Першапачаткова мы наладзілі выставу карцін абодвух мастакоў на плоце галерэі, а пасля ў будынку, — заявіла загадчыца галерэі Кацярына Бяляўская.

Вучні Пачатковай школы ў Дубічах-Царкоўных паглядзелі выставу зімовага жывапісу, а пасля здымкі на выставе, прысвечанай Тамары Саланевіч.

— Гісторыя прэзентаваных на выставе фатаграфій, якія выканаў тадышні дзевятнаццацігадовы Павел Карпюк, незвычайная. Дзвесце чорна-белых плёнак праляжала 35 гадоў на паддашку яго сямейнага дома. Адкрыў іх яго брат Пётр Карпюк і распазнаў на іх Тамару Саланевіч. Аказалася, што здымкі малады Павел Карпюк выконваў на здымачнай пляцоўцы фільма «Крэсовая балада 1935». Фатаграфіі гэта не толькі незвычайная дакументацыя рэалізацыі фільма, але таксама матэрыял, які паказвае нашу тэрыторыю ў міжваенны перыяд. Прэзентуем матэрыял, які паказвае бачанне рэалізацыі фільма маладым фатографам. Фільм «Крэсовая балада 1935» здымаўся пад наглядам незвычайнага кінааператара Міколы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF