Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

Бяспечны свет дыбукаў (2)

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Зінгеравы мемуары і сотні кароткіх апавяданняў, дзеянні якіх адбываюцца на чатырох кантынентах і на працягу столькі ж стагоддзяў, не кажучы ўжо пра ягоныя дзіцячыя кнігі і незлічоныя пераклады і публіцыстычныя творы на ідыш, утвараюць незвычайную цэласць. Зборнік апавяданняў Грошыкі на рай..., яго любы раздзел, абзац, і чытач зноў уцягваецца ў свет Зінгера — свет пабожнасці і эпатажнасці, пакоры і хлуслівасці, хітрага і цынічнага роздуму над чалавечымі слабасцямі, але і свет, які шырока раскрывае вочы, каб здзіўляцца над сонцам, зорамі і сняжынкамі, кожным з шасці іх бакоў, але і адным паасобку. Апавяданні Зінгера напамінаюць, што чалавек кіруецца нейкай дэманічнай сілай, каб кінуць сябе супраць парадкаў маральнага свету — кахання, шлюбу, сям’і, веры, нават Самога Усемагутнага. За гэтым усім, прынамсі раней, стаялі дыбукі.

Паняцце дыбук (яўр., dibuk — прыляганне, przylgnięcie) апісвае з’яву захопу цела жывой асобы, якая ўжо мае адну, уласную душу, духам чалавека, які раней памёр і не можа знайсці спакою. На працягу стагоддзяў уяўленні аб падарожжах душ і дыбуках адыгрывалі важную ролю не толькі ў яўрэйскай містыцы, але і ў фальклоры, а таксама ў народнай і высокай культуры, стаўшы тэмай многіх мастацкіх твораў.

У Грошыках на рай... дыбук авалодаў Дашай, якая, кіраваная сваёй страснасцю, вырашыла звязацца са сваім катам. Прыгажуня Генеша, расчараваная ў сваім толькі што пашлюбленым мужу, аддана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF