Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

«Дунін» — дрэва Еўропы

(лук)

Дуб «Дунін», вядомы як стражнік Белавежскай пушчы, стаў Еўрапейскім дрэвам 2022 года. Расце ён больш за трыста гадоў на мяжы Белавежскай пушчы. У інтэрнэт-апытанні за «стражніка Белавежскай пушчы» прагаласавала больш за 179 тысяч чалавек з усёй Еўропы. 22 сакавіка былі абвешчаны вынікі конкурсу. У рамках леташняга польскага выдання конкурсу «Дрэва года» інтэрнэт-карыстальнікі вырашылі, што пераможцам плебісцыту стаў англійскі дуб «Дунін», які расце ў падляшскай Нарваўскай гміне (некаторыя ацэньваюць яго ўзрост нават за чатырыста гадоў). Дуб «Дунін» застаўся як самотны сімвал сілы і моцы. Дрэва назвалі дзякуючы аднаму з заснавальнікаў экалагічнага руху Янушу Корбелю — у гонар беларускага паэта і драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

У апісанні да ўдзелу «Дуніна» на конкурс «Дрэва года» можна было прачытаць: «Ён быў і ёсць натхняльнікам для многіх мастакоў». Расце ў гміне Нарва — у поясе дарогі, што вядзе з Прыбудак у Падбаравіскі, мае вышыню 13 м, у акружнасці ствала мае амаль 700 см. Дрэва знаходзіцца пад аховай як помнік прыроды.

На конкурс «Дрэва года» дуб «Дунін» заявілі Агнешка Алексейчук і Тамаш Няхода, якія разам вандруюць па Белавежскай пушчы — вымяраюць, фатаграфуюць і паказваюць іншым «лясных волатаў», гэта значыць самыя цудоўныя і годныя дрэвы Пушчы. Радныя Нарваўскай гміны аднагалосна пастанавілі, што «Дунін» з’яўляецца помнікам прыроды, пры гэтым удакладнілі, якія забароны да яго распаўсюджваюцца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF