Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (38). Непазбежны канец эпохі

Андрэй СЦЕПАНЮК

Разам з адыходам у лепшы свет прафесара Аляксандра Баршчэўскага, у літаратурным жыцці Алеся Барскага, набліжаецца да схілу вельмі важная для падляшскай беларускасці эпоха. Канчаецца перыяд, калі аб значэнні беларусаў вырашалі вышэйзгаданы, Сакрат Яновіч, Віктар Швед ці Георгі Валкавыцкі. Канчаецца час людзей, якія, пачынаючы з другой паловы пяцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, пачалі фармаваць беларускую думку на тэрыторыі Польшчы, не закрываючыся толькі ў яе межах. Па-рознаму ацэньваюць гэты час, кожны мае да таго права, але адно трэба тым людзям, іх супрацоўнікам і паплечнікам аддаць без сумневу: былі гэта беларусы, для якіх нацыянальная ідэя заўсёды ішла на першым месцы. Цяпер, ужо і прафесар Аляксандр Баршчэўскі вярнуўся ў родныя мясціны, дзе прывіталі яго знаёмыя і незнаёмыя, дзе няма гадоў, а над усім лунае толькі шчаслівы час вечнасці, дзе кожны яшчэ раз можа прытуліцца да таго, што найважнейшае...

Твой твар быў сонцам

Над маёй калыскай,

Якое я кранаў рукою,

Якому прыглядаўся блізка.

Твой твар, як ветразь,

Над маёй калыскай

Вадзіў мяне

У мора казкі,

Вадзіў мяне у мора ласкі

І зноў вяртаў мяне у прыстань.

Твой твар

Быў над калыскай небам,

Небам зялёнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF