Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

Вайна, грошы і голад

Яўген ВАПА

Трэцяя сусветная вайна ідзе поўным ходам. Мае яна і будзе мець характар мілітарнага, адкрытага сутыкнення, так як зараз у выпадку расейскай агрэсіі на Украіну, і адначасна будзе адбывацца ў нябачных звыклым людзям дыпламатычных, фінансава-эканамічных, цывілізацыйна-культурных вымярэннях. Справа ідзе пра чарговы перападзел свету і вызначэнне новых, геастратэгічных дамоўленасцей паміж умоўна Азіяй і яе лідарам Кітаем, Блізкім Усходам, Злучанымі Штатамі Амерыкі, Расеяй ды састарэлай дэмаграфічна і безыдэйнай Еўропай. А ўсё ў аблозе чалавечых мазгоў медыяльнай дэзынфармацыяй, як сёння папулярна гаворыцца фэйкамі, псіхалагічным ціскам і выкліканнем гэтым самым жахаў і страхаў у звыклых людзей дзеля падтрымкі палітычных мэт завадатараў канфлікту. Менавіта жах і страх, а проста гаворачы чалавечыя трагедыі, гэта таксама і тое брутальнае «чалавечае мяса», якое неабходнае для іхніх планаў і пераваротаў. Таму брутальна гаворачы, украінцы пакінуты ваяваць сам на сам з расейскім нападнікам без асноўнай дапамогі — аховы ўкраінскага неба перад самалётамі, бомбамі, ракетамі ворага. Адтуль такія трагедыі цывільнага насельніцтва краіны і ўсёй яе інфраструктуры. Больш за чатыры мільёны ўцекачоў з роднай зямлі — гэта ж такія вялікія дэмаграфічныя патраты. І не веру, што ўсе ўцекачы вернуцца.

Усе звычайныя людзі поўныя пашаны і павагі для гераізму ўкраінскага народа і яе арміі ў змаганні з усходнім палітычна-ядзерным гігантам. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF