Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

Ахвяры самаачмурэння

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Неяк так склалася, што любячы падарожнічаць па розных краінах, у Расеі амаль не даводзілася бываць. У далёкім студэнцтве быў два тыдні на музейнай практыцы ў Пецярбургу, ды два месяцы ў так званым будаўнічым атрадзе ў ваколіцах Туапсэ, што ў Краснадарскім краі. Здаецца, малавата, каб рабіць нейкія высновы пра этнічна стракаты расейскі народ. Але служыў я ў савецкім войску ў далёкіх 1985-87 гадах. Пачаў успамінаць тых расейцаў, з якімі быў побач цягам значнага часу. Кажуць, што памяць пра даўно мінулае лепшая, чым пра апошні перыяд жыцця. Хіба так і ёсць. Прынамсі ўспомніў усіх і па імёнах-прозвішчах і па гарадах, адкуль яны былі. Служылі побач са мной расейцы з Масквы, Ленінграда (цяперашняга Пецярбурга), Віднага (падмаскоўны горад), Разані, Краснадара, Калініна (цяперашняй Цверы), Смаленшчыны, Тулы, Калінінграда — геаграфія досыць шырокая. З аднаго боку, хлопцы былі як хлопцы, з некаторымі нават сябраваў. Але пры ўсёй рознасці іх інтэлекту і адукацыі яднала іх адно — гэткае пагардлівае стаўленне да прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей і народнасцей. Прычым гэтая фанабэрыя была характэрна практычна для ўсіх, акрамя хіба аднаго студэнта філфака Краснадарскага ўніверсітэта. Ні з кім з гэтых двух дзясяткаў «аднапалчан» ніколі больш не даводзілася сустракацца ці размаўляць. Але чамусьці маю трывалае пераканне, што ўсе яны, цяпер ужо дзядзькі і нават дзяды за той «русскій мір», які нясе толькі вайну і страшныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF