Ніва № 15 (3439), 10 красавіка 2022 г.

Аляксандр Баршчэўскі (2.11.1930-27.03.2022) — некалькі беларускіх падмуркаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Над магілай Аляксандра Баршчэўскага, чалавека, які яшчэ пры жыцці стаў жывой легендай, прамаўлялі коратка і кранальна. 1 красавіка — у дзень, калі развітваліся з паэтам, прарваўся мокры снег, які за суткі засыпаў Падляшша і адрэзаў многія мясціны ад свету і электрычнасці. Падарожжа ўскладніла яшчэ чарга аўтафураў, якая цягнулася ад беларускай мяжы амаль па сам Беласток. Але гэта не памяшала парадку, наадварот, развітанне пачалося пунктуальна, у адзінаццаць гадзін. Два дні раней адбылося адпяванне ў царкве на Волі ў Варшаве. У Юшкаў Груд прыехалі сваякі і жыхары навакольных вёсак, дзесьці паўсотні народу. Праводзілі ў апошні шлях са словамі ўдзячнасці і пачуццём гонару. Без пустаслоўя, шчыра, па-беларуску.

— Ён, хоць жыў у далёкім свеце, усё памятаў пра родную старонку, — пачаў бацюшка Сільвестр Клебус, — і па жаданні волі вярнуўся да нас, да гэтай зямлі. Пакойны Алесь ужо сваімі ўчынкамі заслужыў царства нябеснага. Ён многа пасля сябе аставіў, стварыў за тысячу вершаў і напісаў сотні навуковых прац, якія паслужаць наступным пакаленням.

Святар не толькі прыгадаў спадчыну пакойнага, ён прамовіў па-беларуску.

Увагу прыцягнуў таксама вянок ад удзячных землякоў, жыхароў Рыбакоў і Бандароў, падпісаны ... а як жа, па-беларуску.

Яны разумелі, што гэтак трэба.

* * *

Каля сямейнай грабніцы, дзе спачыў прах паэта, сустракаю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF