Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Хатка з краю

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Шукаючы матэрыялаў пра крыж, заглянуў я ў даведнік «Вялікае Княства Літоўскае», пра нейкае крыжа значэнне для даўняй нашай дзяржавы. Аднак пра такі крыж там нічога не было, затое аказаўся артыкул «Крыжаніч»; заглянулася мне ў яго змест. І аказваецца, што той Крыжаніч быў надта важным тут прарокам, пра якога шырокаму нашаму насельніцтву — на мой погляд — мала вядома. Ён быў адным з першых донараў тутэйшага ментальнага хлеба нашага надзённага, які ў значнай меры авалодаў тутэйшымі галовамі...

Як паведамляе іншы даведнік, «Рэлігія і царква на Беларусі», прарокі зрабілі вялікі ўплыў на рэлігійна-палітычнае мысленне. Да іх ідэй звярталіся хрысціянскія ератычныя рухі сярэдневякоўя, ідэолагі сялянскіх войнаў і іншых народных рухаў, сацыялісты-утапісты. Крыжаніч дакладна ўпасоўваецца ў гэтае апісанне.

З Вікіпедыі: «Юрый Крыжаніч нарадзіўся ў 1617 ці ў 1618 годзе ў мястэчку Обрх каля горада Біхач [у паўночна-заходнім вугле цяперашняй Босніі і Герцагавіны — каля 160 кіламетраў на поўдзень ад Заграба — А. В.], у сям’і небагатага землеўласніка. Ва ўзросце 15 гадоў, пасля смерці бацькі, Юрый стаў рыхтавацца да прыняцця святарскага звання. Ён вучыўся спачатку на радзіме, у Заграбскай каталіцкай семінарыі, дзе рыхтавалі святароў харвацкай грэка-каталіцкай царквы. Потым — у Венскай семінарыі, а пасля перайшоў у Балонню, дзе акрамя багаслоўскіх навук займаўся юрыдычнымі. Быў святаром-місіянерам, працаваў у ватыканскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF