Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Наша Алея (заўжды) Узыходзячага Сонца

Дарыюш ЖУКОЎСКІ

У 2012 годзе я быў з Паўлам Альтгамерам у Мінску. Там у нас не было канкрэтных мэт і задач. Такая паездка ў Мінск. Я паказаў яму горад, людзей, якія там жывуць, краіну побач з Польшчай. Там у мяне ўжо былі сябры і знаёмыя. Вова Цэслер запрасіў нас на вечарыну да свайго сябра. У той час таксама было шмат маіх сяброў. У нейкі момант Піт Паўлаў (з «NRM») пачаў іграць песню гурту «Бітлз» — «Here come the sun». Гэтыя некалькі знакамітых акордаў, сыграных на гітары, сабраліся ў адно цэлае, якое працягваецца і па гэты дзень. Пазней Піт напісаў песню «Прамень», на яе быў зроблены кліп. Праект Паўла Альтгамера «Сонечны прамень» адбыўся 18 мая 2012 г. у Мінску і стаў комплексным мерапрыемствам, якое суправаджала VII Біенале сучаснага мастацтва ў Берліне.

У гэты час у клубе «Юля» адбыўся канцэрт гуртоў «Paprika Korps», «Amoroka» і «NRM». Апрануты ў залацістыя камбінезоны і з ліхтарыкамі на лбе ігралі твор «Прамень». У 4:30 раніцы некалькі сотняў чалавек у залацістых камбінезонах рушылі сустракаць узыходзячае сонца.

„...Сонца дыск вуголлем тлее

Небакрай пачырванее

Праз хмуры ранак прагляне дзень

Прамень, мы чакаем на першы

Прамень, Неба.

Праз хмуры ранак — прамень, мы чакаем...”

Гэта было дзесяць гадоў таму.

Сёння (24.03.2022 г.), напярэдадні Дня Волі (дата ўшанавання стварэння незалежнай беларускай дзяржавы), адбылася прэзентацыя бозета (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF