Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (37). Грэшны эгаізм

Андрэй СЦЕПАНЮК

Гэты тэкст „Вершаўчытальні” можа мець і другі загаловак, улічваючы тое, што сам аўтар не ў змозе вырашыць, які загаловак быць павінен. Дык другая прапанова „Грэх і эгаізм”. Мае ён у сабе менш ацэнкі, а больш задумы і паралельнага разгляду тэмы. А адкуль тэма, здаецца тлумачыць надта доўга не трэба. З аднаго боку задума і разважанні перыяду Вялікага посту, а з другога — ваенныя падзеі, аб якіх, нават як бы і моцна хацелася, забыць нельга.

Нават у свеце, дзе матэрыялізм стаіць на першым месцы, здараюцца хвіліны, у якіх чалавек знаходзіць час на задуму над сваім жыццём. Часта прыходзіць яна разам з адыходам з гэтага зямнога бытавання, а часта нагодай да таго бывае адзіная ў год размова з Богам перад споведдзю. І прашу не прымаць гэтага адзінага разу як нейкі закід, улічваючы тое, што і сам аўтар у гэтых справах не явіцца ніякім пазітыўным прыкладам. І аб чым ідзе тая размова з Усявышнім? Зразумела, што аб нас. Дык таксама, а можа асабліва ў тую хвіліну хочам на свой спосаб аб’ясніць свае штодзённыя паводзіны, пераканаць свайго нябеснага суразмоўцу да нашых рацый. А Ён слухае нас уважна і пэўна час ад часу ўсміхаецца, пачуўшы нашы аргументы. А можа не ўсміхаецца, толькі сумуе і не можа паверыць, што створаная ім з’ява аказалася так мала дастойнай Яго працы. Але таго мы не ведаем і таму просім, молім і верым, і абяцаем, што за хвіліну будзе ўсё лепшым, асабліва ў нашым асабістым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF