Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Алімпіяда праваслаўнай рэлігійнай веды ў дваццаты раз

Міры ЛУКШЫ

Алімпіяда дзейнічае на падставе палажэння Міністра нацыянальнай адукацыі і спорту ад 29 студзеня 2002 года аб арганізацыі і парадку правядзення конкурсаў, турніраў і алімпіяд. У алімпіядзе могуць удзельнічаць вучні сярэдніх школ. Фінансаванне алімпіяды ажыццяўляецца Міністэрствам нацыянальнай адукацыі па выніках адкрытага конкурсу. З 2007 года алімпіяду ладзіць кафедра праваслаўнага багаслоўя Беластоцкага ўніверсітэта. Алімпіяда акрэдытавана Міністэрствам адукацыі і навукі. Мэта алімпіяды: пашырыць веды аб праваслаўнай рэлігіі, навучыць і праверыць здольнасці ўдзельнікаў да аналізу рэлігійных тэкстаў, праверыць веды ўдзельнікаў па тэмах гісторыі, песень і праваслаўных сімвалаў. Школьны этап адбываецца адначасова ў некалькіх месцах Польшчы; удзельнікі пішуць работы на адну з трох прапанаваных тэм, раённы этап праводзіцца ў форме пісьмовага тэставання, цэнтральны этап праходзіць у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку; этап складаецца з дзвюх частак: пісьмовага тэста і вуснага выступлення. Моладзь разважала над наступнымі тэмамі з жыцця апостала Паўла: дыдактычныя і педагагічныя элементы навучання св. апостала Паўла; жыціе святога апостала Паўла, дата нараджэння св. апостала Паўла; маладосць і адукацыя ў Тарсе; адукацыя ў Іерусаліме; Павел як ганіцель хрысціян; пакліканне да апостальства; сэнс Хрыстафаніі ў Дамаску; місіянерская дзейнасць св. апостала Паўла перад сходам апосталаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF