Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Моладзь адзначыла Дзень Волі

Аляксей МАРОЗ

Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім і Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА» ў Беластоку ў Дзень Волі, 25 сакавіка, наладзілі канцэрт «Моладзь супраць вайны». Адбыўся ён у канцэртнай зале Бельскага дома культуры з удзелам шматлікай публікі. Займальна выступіў Беларускі дзіцяча-маладзёжны танцавальна-вакальны калектыў «Падляшскі вянок», які дзейнічае пры аб’яднанні «АБ-БА» ў Беластоку. Большую частку публікі састаўлялі вучні і настаўнікі Бельскага белліцэя. Прыйшлі яны святкаваць Дзень Незалежнасці і 104-я ўгодкі ад стварэння ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Моладзь Бельскага белліцэя разам з беластоцкай моладдзю выказалі супраціў вайне і салідарнасць з украінскім народам, які вельмі мужна змагаецца супраць агрэсіі Расійскай Федэрацыі.

— Вельмі добра нам сёння танцавалася і цешымся, што маглі выступіць тут на вялікай сцэне. 25 сакавіка мы з сямейнікамі прымаем удзел у беластоцкіх святкаваннях і ходзім з прышпіленымі да вопраткі бел-чырвона-белымі стужкамі. Мне Дзень Волі, гэта не толькі чарговая гадавіна БНР, але таксама дзень, у якім кожны вольны чалавек адзначае сваё свята, можа выявіць сваю волю. Аднак, на жаль, не ўсе могуць выяўляць сваю волю на ўсход ад нашай мяжы. Наш сённяшні канцэрт супрацьставіцца вайне ва Украіне і ўсяму таму нядобраму, што зараз адбываецца ва Украіне і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF