Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Жыве родная мова!

Ганна КАНДРАЮЦК

— Гэта нарэшце адбылося, — Ігар Палынскі, журналіст і вядоўца не хаваў узрушэння. — Вось мы ўсе тут!

Тут — у сядзібе Media PortBielarus, што па вуліцы Сянкевіча, 44. Першы выпуск моўна-культурных курсаў «Мова нанова». Прапанова новая для Беластока, хоць як яркая з’ява грамадскай самаадукацыі ўжо ўкаранелая ў агульнабеларускай свядомасці і гісторыі.

А паколькі першы выпуск адбыўся напярэдадні 25 Сакавіка, ён прысвячаўся Дню Волі і БНР. Згодна з традыцыяй выступілі госці: наш галоўны рэдактар — Яўген Вапа і цудоўная Кацярына Ваданосава з паэзіяй і песнямі. У ходзе сустрэчы адбілася рэха не толькі падзей 1918 года, калі Беларусь заявіла свету права на сваю незалежнасць і дзяржаву. Важкасць ідэі выспела ў падзеях 2020 года, якія для многіх прысутных сталі пачаткам беларускай самасвядомасці.

— Я сама пачала гаварыць толькі з мінулага года па-беларуску, таму выбачаюся за пэўныя недацягненні, — прасіла ў публікі зразумення Юля Міхайлава, якая разам з Ігарам Палынскім павяла сустрэчу.

У набітай бітком зале, здамінаванай маладымі прадстаўнікамі дыяспары, добра разумелі праблему. У адказ прагучаў голас з публікі:

— Пасля 2020 года я не толькі зразумеў, што беларуская мова — мая родная мова, — гаварыў хлапец. — Я яшчэ моцна злякаўся, што магу яе страціць.

Курсы «Мова нанова» гэта прапанова і выклік, каб натхніць і матываваць да вывучэння беларускай мовы. Арганізатары курсаў «Мова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF