Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Мір гэта вайна

Міраслаў ГРЫКА

І зноў вайна. Прэм’ер-міністр Маравецкі і яшчэ тры дзясяткі палітыкаў рассыпаліся па свеце, як спалоханыя мурашы. Дзе каго яшчэ не было? Маравецкі, які ўжо пабываў у Кіеве і Бруселі, а таксама ў некалькіх іншых еўрапейскіх сталіцах, не лічачы, вядома, дзяржаўнага тэлебачання, не быў толькі ў Вашынгтоне. Але прэзідэнт ЗША праз хвіліну прыляціць у Варшаву. Ды хутка зляціць. Бо наш прэм’ер-міністр застанецца ў Польшчы, і ён на хвіліну з’явіцца на фоне ўцекачоў з Украіны і, магчыма, рассеяна пацісне руку здзіўленаму валанцёру, бо яго думкі будуць ужо ў Берліне ці Парыжы, дзе ён паспрабуе сабраць антырасійскую кааліцыю. Пра вайну, ці пра мір? Бо сам Мір — стылізаваная сімвалічная фігура, поўная рытарычных дэталяў, славесных арнаментаў і дэкаратыўных рагізуль — безумоўна, разбураны. Не ва Украіне, у Еўропе — у свеце. Пасля вопыту дзвюх апошніх войнаў, дзясяткаў мільёнаў ахвяр, якія яны паглынулі, мы зноў не змаглі запанаваць над мірам, які абяцаўся пасляваенным пакаленням. Які крывадушны сорам. Гэта ўсё роўна, што паляпаць па попе статую Свабоды ў Нью-Йорку і здзіўляцца, што яна пнула нас нагой у азадак, адправіўшы на Марс. Ці разам з Ілонам Маскам і яго марамі заваяваць космас? Не дай Бог сустрэцца з Чужымі! Нам дастаткова паводзіць сябе як прышэльцы на ўласнай Зямлі. Мы не ставімся да яе як да свайго дома. Мы рабуем яе, душым, атручваем, рыем у ёй жыўцом ямы, абдзіраем са скуры, знішчаем яе экалагічную нейратрансмісію (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF