Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Пяць сцэнарыяў для Беларусі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Вайна, развязаная маскоўскай імперыяй супраць суседніх народаў, а фактычна ўсёй еўрапейскай цывілізацыі і дэмакратычнай супольнасці свету, тым ці іншым чынам непасрэдна адаб’ецца на Беларусі і нават вызначыць яе далейшы лёс. Прычым як мінімум на пяцьдзясят гадоў, а можа і на цэлыя стагоддзі. Для нас зыходаў вайны, якую зараз вядзе Расея супраць Украіны, можа быць некалькі. На цяперашні момант вымалёўваецца некалькі патэнцыйных сцэнарыяў развіцця падзей. Ад крайне адмоўнага да максімальна магчыма пазітыўнага.

Апакаліптычны зыход. У рэшце рэшт ашалелы маскоўскі фюрар, асэнсаваўшы, што ў звычайнай наземнай і паветранай вайне яму не заваяваць Украіну, а Расею непазбежна чакае жорсткая ваенная параза, наважыцца на ядзерны залп і з дапамогай найбольш адыёзных асоб са свайго атачэння ўсё ж дарвецца да «чырвонай кнопкі». Як варыянт тут можа быць запуск ракет з ядзернымі боегалоўкамі з тэрыторыі Беларусі па тэрыторыі Украіны, Польшчы ці краін Балтыі. У адказ адбудзецца аналагічны ці яшчэ больш моцны ўдар і па тэрыторыі Беларусі. Іншы варыянт — гэта ўзарванне акупантамі Чарнобыльскай ці Астравецкай атамнай станцыі ці абедзвюх адначасна. Пры кожным з варыянтаў ад Беларусі не застанецца нічога, будзе знішчана і паўсвету альбо жыццё на гэтай планеце зусім знікне.

Трагічны зыход. Масква ўсё ж прымусіць тое войска, якое называецца беларускім, увайсці на тэрыторыю Украіны і задзейнічаць непасрэдна ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF