Ніва № 14 (3438), 3 красавіка 2022 г.

Дзень Волі ў Беластоку — дэманстрацыя тых, якіх аб’яднала прага свабоды і жаданне змагацца

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Дзень Волі ў Беластоку безперапынна святкуецца з 1986 года, але, мабыць, яшчэ ніколі не быў ён так урачыстым і так патрэбным беларусам. У сёлетнім святкаванні 104-х угодкаў прынялі ўдзел Святлана Ціханоўская і Павел Латушка, якіх з энтузіязмам і ўзрушэннем віталі сотні прыбылых на Плошчу Касцюшкі. Для многіх яны з’яўляюцца доказам і гарантам змен, якія сама пачынаюцца.

Пачынаючы з 1980-х і 1990-х гадоў, 25 Сакавіка было важнай датай і беларусы, хаця нелегальна, стараліся яго святкаваць. У 1993 годзе, у час прэзідэнтуры Станіслава Шушкевіча, свята пачалі адзначаць на дзяржаўным узроўні. Пазней, пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі, Дзень Незалежнасці сталі адзначаць 3 ліпеня (у гэты дзень у 1944 годзе ў Мінск увайшла Чырвоная Армія), а спробы святкавання 25 Сакавіка грамадзянамі Беларусі штогод канчаліся іх арыштам. Толькі чатыры гады таму, да стагоддзя ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў 2018 годзе, грамадства атрымала дазвол на ўрачыстае святкаванне гадавіны ў Мінску і іншых гарадах. Тады здавалася, што ідуць нейкія пазітыўныя змены да лепшага. На жаль, гэтага не адбылося.

Мы не спынімся, пакуль усе палітвязні не будуць на свабодзе

Беластоцкія святкаванні Дня Волі пачаліся пад беластоцкай турмой. Лідарка беларускай апазіцыі, прадстаўнікі беларускай меншасці і ўлад Беластока ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF