Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

Спадчына цара Івана

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Чым глыбей у лес, тым больш дрэў. Паваленых. У прыватнасці — у нашай Лядскай пушчы ўраганам Юніс. Больш драўніны. Прызначанай крыклівымі пенкнадухамі для неўтылітарнасці. Якая з ходам часу згніе. Даўней такога не бывала. Драўніна скарыстоўвалася ў розных карысных матэрыяльных мэтах. Або і нематэрыяльных, напрыклад, для вырабу крыжоў...

У Васьках, дзе пачынаю шпацыр цераз Пушчу, па вуліцы на правабярэжным ад рачулкі Крыўчанкі грудку, на пень ад аджылага мажнога дрэва абапертыя чатыры высокія драўляныя пасівелыя ўжо крыжы. Да кожнага прымацаваны букецік штучных кветак, на адным «капялюш» — накрыўка ад каструлі...

З даведніка «Рэлігія і царква на Беларусі»: «Крыж — рэлігійны сімвал, які шануецца ў хрысціянстве. Яго афіцыйнае шанаванне ўведзена было ў IV стагоддзі разам з легендай пра здабыцце (узвіжанне) святога крыжа імператрыцай Аленай. У праваслаўі крыж — неабходная прыналежнасць прастола ў царкве, якім увенчаны іканастас, ускладваецца на веруючых у час хрышчэння, кладзецца ў аснову пры пабудове храма і ўзводзіцца над ім; пастаянна носіцца веруючымі (нацельны крыж) пры здзяйсненні хрэснага знамення карыстаюцца сімвалічным крыжам (з XVII стагоддзя хрысцяцца трыма пальцамі). Увогуле крыж служыць своеасаблівай пячаткай усіх свяшчэнных прадметаў. Яму прыпісваецца магічная выратавальная сіла».

З амерыканскага ўніверсітэцкага даведніка: «Сімвалічная фігура з прадаўніх часоў. Яго дахрысціянскае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF