Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

Эпоха Аляксея Пяткевіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Памёр Аляксей Пяткевіч з Гародні... Неверагодная і балючая вестка, несправядлівая, непатрэбная, сумная. Гародня ў гэтыя дні зноў асірацела на адну вялікую асобу. У 1992 годзе ў Гародні завяршылася эпоха Аляксея Карпюка і Міхася Ткачова, у 2017 годзе — Ігара Жука, у 2020 годзе — эпоха Юркі Голуба... За імі следам завяршылася эпоха Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча — пісьменніка, педагога, прафесара. Як жа без яго будзе Гародня і ўся творчая інтэлігенцыя горада над Нёманам?.. Мы ж яго любілі, слухалі, шанавалі, бралі прыклад, вучыліся ў яго тактоўнасці, дабру, шчырасці, спакою, адданасці сваёй Бацькаўшчыне і, вядома ж, творчасці. І ён нас любіў бязмежна, як любіць бацька і дзед сваіх дзяцей і ўнукаў.

Побач з ім мы адчувалі сябе лепш, салідней, цікавей, мужней, смялей. Нават не верыцца, што няма ўжо Аляксея Міхайлавіча. Няўжо ён не паедзе з намі ў вандроўку па родным краі, няўжо ён ніколі не выступіць на Гарадзенскім абласным свяце паэзіі ў Зачэпічах на Дзятлаўшчыне, няўжо мы разам не абмяркуем свежы выпуск „Новага замку”, няўжо больш ніколі ў жыцці не атрымаю ад яго з Гародні пісьма, бандэролькі, тэлефонных званкоў?.. Няўжо ніколі ён мне не дашле штогадовага Гарадзенскага настольнага краязнаўчага перакіднага каляндара, які ён рыхтаваў і выпускаў разам са Станіславам Суднікам з 2010 года?.. Як жа так?.. Гэта проста невычэрпныя жаль і боль. Асоб такога маштабу гісторыя і лёс дорыць кожнай нацыі адзінкамі. Нават (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF