Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (36). „Добрыя” людзі

Андрэй СЦЕПАНЮК

ХХІ стагоддзе, ужо на 22 годзе свайго існавання, пачало паказваць сваё сапраўднае аблічча. Калі ў найлепшае трывае пандэмія каранавіруса, якая кожнага дня змятае з жыцця чарговыя сотні, а можа і тысячы людзей, з за пазухі вылезла пачвара, аб якой у нашай частцы свету не думаў ніхто. Вайна! Хто і як не глядзеў бы на падзеі, якія маюць месца на ўкраінскай зямлі, інакш сказаць не можа (зразумела апрача расейскіх акупантаў). Гэта вайна! Толькі да чаго тут нумар стагоддзя, у якім усё гэта адбываецца? За ўсімі падзеямі стаяць людзі: простыя і складаныя, цікавыя і безнадзейна дурныя, цынічныя і даверлівыя. Проста „добрыя” людзі, якія ўсю сваю гісторыю „змагаюцца за мір”. У імя Бога, у імя святой Русі, у імя цара, у імя Леніна, у імя Сталіна, у імя інтэрнацыяналістычнай дапамогі, у імя камунізму. „Добрыя” людзі, якія прывыклі да фальшывых лозунгаў, сплываючых з іх вуснаў у экстатычным захапленні. І можа няхай ХХІ стагоддзе стане пачаткам адкрывання вачэй і зразумення таго, што робяць тыя, якія пачалі вайну з усім цывілізаваным светам у імя свайго хворага ўяўлення аб звышчасовым і амаль боскім значэнні на Зямлі. Простыя, „добрыя” людзі...

На Вялікдзень усе яны пойдуць да царквы ці касцёла,

яйкі пасвенцяць, як добрыя самарыцяне,

запаляць васкоўкі, нахіляцца долу,

кшталту і мы гэтаксама просім у Бога

грошай, здароўя, каб усё там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF