Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

Кангрэс беларусаў Польшчы — дзеля будучыні

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

„Падляшскія суседствы — выклікі” — пад такім загалоўкам 26 лютага на Універсітэце ў Беластоку прайшла канферэнцыя, якая згуртавала падляшскіх дзеячаў, прадстаўнікоў беларускай меншасці і дыяспары Беластока. Паколькі дэбаты тычыліся таксама выклікаў, беларусы Падляшша маюць ясныя планы — арганізаваць Кангрэс беларусаў Польшчы, які пройдзе тут, на Падляшшы.

Падчас дэбатаў узнімалася пытанне арганізацыі З’езда беларусаў Польшчы, які, на думку Тамаша Сулімы, павінны арганізаваць беларусы Падляшша, але ўдзельнікамі была б і беларуская дыяспара ў Польшчы.

Падчас такога з’езда разглядаліся б найбольш важныя праблемы, вынесеныя яго ўдзельнікамі. «Падчас кангрэса павінны быць прадстаўлены інтарэсы як беларусаў Падляшша, так і беларускай дыяспары ў Польшчы. Кангрэс — гэта абмен думкамі і вызначэнне галоўных пастулатаў для беларускага асяроддзя. Адзін з іх — прадстаўнік у парламенце», — адзначыў Тамаш Суліма. У сваю чаргу Славамір Іванюк падкрэсліў, што гэта не павінна быць галоўнай мэтай кангрэса. «Нашы галоўныя інтарэсы — развіццё меншасці, спыненне міграцыі беларускай моладзі ў буйныя гарады, а гэта магчымае толькі тады, калі ў яе тут будзе шанц на развіццё», — падкрэсліў Славамір Іванюк.

На думку Славаміра Іванюка, З’езд беларусаў Польшчы павінен быць папярэджаны некалькімі гадамі працы і прадметных размоў у шматлікіх меншых тэматычных групах: адукацыя, культура, СМІ, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF