Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

Манаграфія Гарадоцкай зямлі ад Веры

Міра ЛУКША

Вера Тарасэвіч — карэнная гарадчанка, па адукацыі магістр інжынер тэкстыльнай прамысловасці, педагог, па энергіі і пасіі карпатлівы і ўседлівы гісторык і грамадская дзяячка, трынаццаць гадоў прысвяціла на сабранне і выбар матэрыялаў па гісторыі Гарадоччыны. І выйшла сапраўды салідная, каляровая кніга, на памятку мінулых гадоў, для спадчыннікаў.

— «Манаграфія Гарадоцкай зямлі», якую маем прыемнасць прадставіць шаноўным чытачам, з’яўляецца першай такой змястоўнай публікацыяй аб Гарадоцкай гміне, — цешыўся на прамоцыі кнігі 12 лютага шматгадовы войт Веслаў Кулеша. — Вельмі цешыць мяне факт, што паліца з выданнямі прысвечанымі мінуламу нашай гміны пашыраецца. Гэта манаграфія з немалым значэннем з абсягу рэгіянальнай гісторыі, а адначасова твор вельмі цікавы для кожнага аматара гісторыі Гарадка і яго найбліжэйшых ваколіц. Адчуваецца ў ім пасію аўтаркі для прадстаўлення сучаснасці нашай гміны і гісторыі. Я перакананы, што ангажаванне і сэрца, якія былі ўкладзены ва ўзнікненне гэтай кнігі, заважылі на яе каштоўнасці. Гэта цікавая і каляровая гісторыя нашага рэгіёна. Знойдзем у ёй гісторыю пасяленняў і развой горада, якім шмат гадоў быў Гарадок, яго бытаванне і калеі лёсу, калі насталі цяжкія часы і сталіца гміны стала вёскай. У адным з раздзелаў ёсць таксама інфармацыі пра гарадоцкія вёскі, іх жыхароў і іх важныя справы. Ёсць там і пра атракцыёны, з якімі можна ў нас сустрэцца госць, які наведае наш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF