Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

Ты ўжо сюды не прыедзеш!

Ганна КАНДРАЦЮК

Ноч з 20 на 21 сакавіка — дваццаць пяты дзень вайны. З недалёкай шашы даносіцца дзікаваты гул аўтафураў. Страшна засынаць і страшна прачынацца. Аляксандр Трацяк, мэр Роўнага, дзесьці пад поўнач заяўляе, што магчыма ў гэтую ноч беларускае войска ўварвецца на тэрыторыю вобласці. Тут ужо падрыхтаваныя на канфрантацыю, не будуць цырымоніцца.

Ваеннае паведамленне, якое завяршаецца словамі «усё пад кантролем», не супакойвае. У вачах яшчэ доўга стаіць хлапцоўскі воблік маладзенькага мэра.

Нянавісць да беларусаў успыхнула гвалтоўна пасля 24 лютага. Знаёмы ўкраінец, які жыве ў 15 кіламетрах ад беларускай мяжы, ужо ў першыя дні вайны напісаў мне: «Усё ўскладнілася, ад боку Беларусі ляцяць ракеты і самалёты. Сёння чатыры расейскія, а можа беларускія, кружылі над нашай вёскай. Ёсць небяспека, аднак людзі аб’ядналіся. Мы будзем змагацца да канца. Сумна за Беларусь... агідна. Людзі не то, што абураны, яны люта ненавідзяць».

Вайна — гэта калектыўная адказнасць. Няма тут месца на паўцені, на dziekuję i przepraszam.

* * *

Ды калектыўная нянавісць між ваюючымі дзяржавамі ніякая навізна. Больш балюча, калі яна перасякае сем’і, сваяцкія кланы. У сеціве з’явіўся рэпартаж з прыпрыпяцкіх Вэтлаў, тых самых, якія я апісала ў кніжцы «Па Прыпяці па Нобель». Двух родных братоў, генерал лейтэнант расійскай арміі і палкоўнік узброеных сіл Украіны змагаюцца па двух баках фронту. Перад камерай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF