Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

Жыве Беларусь! Жыве Акт 25 Сакавіка 1918 года!

Яўген ВАПА

Гэткімі словамі-клічамі вітаюцца і развітваюцца беларусы ў час важных гістарычна-палітычна-грамадскіх падзей на сваёй Бацькаўшчыне, ці там, дзе б не закінуў іх жыццёвы ці прымушаны мігранцкі лёс. Тое, што ў гісторыі нашага народа быў аб’яўлены Акт 25 Сакавіка 1918 года, вывела беларускую дзяржаўнасць на ўзровень легітымнага яе быцця на геапалітычнай карце свету — тады ў мінулым, зараз і ў будучыні. Запавет Беларускай Народнай Рэспублікі ўскладзены на нашы плечы і душы ёсць адзін — кожны народ, які адчувае сябе адказным за сябе і сваю будучыню, абавязаны бараніць, ахоўваць і захоўваць памяць пра незалежнасць. Калі гэтага не рабіць, то гісторыя, ці Божае пакаранне прысудзіць нас на паніжэнне, высмейванне і блуканне па гэтай зямлі ў самоце, адзіноце і дэнацыяналізацыі, асабліва калі вакол ідуць войны, геапалітычныя пераарыенціроўкі, жахі палітычнай здрады, ці жыццё ва ўмовах акупацыі.

Мы зараз у гэтыя дні і гады павінны пахіліць з удзячнасцю галовы перад усімі пераемнікамі структур Беларускай Народнай Рэспублікі, якім ужо звыш ста гадоў прыходзіцца трымаць ідэю беларускай незалежнасці па за межамі сваёй Радзімы. Не здрадзіць бел-чырвона-беламу сцягу і гербу Пагоня ў час савецкага і нямецкага таталітарызмаў, панавання фашызму, камунізму, пуцінізму і лукашызму. Дзейнасць Рады БНР у эміграцыі ейным голасам не дазваляла забываць народам вольнага свету і народам падняволеным рознымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF