Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

«Ніякіх шанцаў»?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі ў майго сябра-выкладчыка студэнты пыталіся напярэдадні чарговага міжнароднага матча, як згуляюць нашы футбалісты (зборная альбо клубы), ён зазвычай безапеляцыйна адказваў адной фразай: «Ніякіх шанцаў!». Прагноз гэты амаль заўсёды збываўся, што ўздымала аўтарытэт выкладчыка. Тут трэба паясніць, што сябра футболам не цікавіўся ўвогуле і адпаведна не разбіраўся ў ім, аднак ровень айчыннага футбола апошнім часам эпохі «развіцця стабільнасці» быў такім, што катэгарычны прагноз быў відавочным.

Прыгадалася гэтая рэальная, у значнай ступені камічная, гісторыя, калі задумаўся я, з чым жа, з кім жа і як выйдзе Беларусь з гэтай захопніцкай вайны Расеі ва Украіне, ужо навязанай у той ці іншай форме і беларускаму народу. Гісторыя апошніх стагоддзяў выразна засведчыла, што ўсе войны на тэрыторыі Беларусі ці з яе ўдзелам нязменна прыносілі нам толькі паразы і страты — людскія, матэрыяльныя і, канечне, тэрытарыяльныя. Не даводзіцца нічога добрага чакаць і ад чарговай расейскай ваеннай авантуры. Да таго, каб поўнасцю зганьбіць цяперашнюю дзяржаву Рэспубліка Беларусь і паралельна запэцкаць увесь беларускі народ (ад чаго будзе цяжка адмыцца доўгія гады), сённяшнім уладам засталася апошняя рыса, якая можа быць пяройдзена кожным бліжэйшым днём. Гэта адкрыты ўдзел так званага беларускага войска фізічнай сілай у вайне на тэрыторыі Украіны. Да гэтага Беларусь цэлы час змушае Масква і да гэтага запаўнення часткі фронту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF