Ніва № 13 (3437), 27 сакавіка 2022 г.

Заступнік па правах грамадзян у Гайнаўскім белліцэі

Аляксей МАРОЗ

Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы 18 сакавіка наведалі заступнік па правах грамадзян прафесар Марцін Вёнцак і працаўнікі яго бюро. Польскі амбудсмен раней спаткаўся ў Нараўцы з самаўрадаўцамі Гайнаўшчыны. Яны перш за ўсё папрасілі абаронцу грамадзянскіх правоў дапамагчы ім атрымаць згоду ад Пагранічнай аховы на выкарыстанне пустуючых зараз у зоне часовай забароны прабывання агракватэр, пансіёнаў і гатэляў для пасялення ў іх бежанцаў з Украіны.

Заступнік па правах грамадзян прафесар Марцін Вёнцак на прэс-канферэнцыі перад будынкам Гайнаўскага белліцэя паінфармаваў журналістаў пра галоўную тэму ранейшых размоў у Нараўцы з самаўрадаўцамі Гайнаўшчыны. Самаўрадаўцы хадайнічалі перад ім, каб уласнікам зараз пустуючых агракватэр, пансіёнаў і гатэляў, размешчаных у прыгранічнай зоне, дазволіць пасяліць у іх бежанцаў з Украіны. Прафесар Марцін Вёнцак заявіў, што звернецца да камендантаў Пагранічнай аховы з прапановай дазволіць украінскім бежанцам на пастаянную прапіску ў прыгранічнай зоне з часовай забаронай прабывання. Яе паслядоўнасцю было б наданне ім ідэнтыфікацыйнага нумара PESEL і атрыманне ўсялякіх правоў і льгот, якія належаць польскім грамадзянам. Падобныя дзеянні прадбачвае ён у будучыні ў адносінах да Белавежы і іншых тэрыторый, з якіх будуць выведзены войска і ваенная тэхніка, якіх у Гайнаўскім павеце найбольш якраз у Белавежы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF