Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Мячэці

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У беластоцкім краявідзе іх амаль не відаць, але ў ваяводскім пейзажы яны лічацца вядучымі візіткамі мясцовай шматкультурнасці...

З даведніка «Вялікае Княства Літоўскае»: «Мячэць (ад арабскага масджыд — месца, дзе адбіваюцца зямныя паклоны), культавы будынак у ісламе, месца агульнай малітвы. Узніклі ў VII стагоддзі. Да канца VIII ст. сфарміравалася характэрнае аблічча мячэці: галоўная сцяна (кібла) павернута ў бок Меккі, знутры ў ёй накшталт алтара — міграб (міхраб), да якой у час малітвы павернуты твары вернікаў. Побач з міграбам — кафедра з 3-9 прыступак для мулы — мінбар (татарскае мумібір). Падлога засцілаецца коўдрамі і дыванамі. Для старых і хворых уздоўж сцен ставяць лавы. На сценах могуць развешвацца выявы славутых мячэцяў, цытаты з Карана — мугіры (але ніякіх скульптур і малюнкаў людзей і жывёл). У час малітвы ў мячэць дапускаюцца толькі мужчыны, але ззаду за галоўнай залай можа быць асобнае памяшканне для жанчын з тонкай фіранкай (напрыклад, у беларускіх татараў) або ізаляваныя галерэі. Мячэць часта ўпрыгожваецца купалам; вежа — мінарэт знаходзіцца на тым жа будынку (характэрна для ўсіх татараў) або стаіць асобна (звычайна ў Турцыі, Сярэдняй Азіі і інш.) З мінарэта памочнік мулы муэдзін (у беларускіх татараў мязім) голасам склікаў вернікаў на малітву. У буйных населеных пунктах існуюць вялікія мячэці — джаміі (пятнічныя або саборныя), якія з’яўляюцца цэнтрамі прыходаў — джаміятаў і дробныя квартальныя і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF