Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Адышоў Аляксей Пяткевіч

(лук)

Шмат цяжкіх навін гэтымі днямі... 11 сакавіка памёр адзін са старэйшых беларускіх пісьменнікаў, літаратуразнаўца і эсэіст Аляксей Пяткевіч.

Аляксей Пяткевіч нарадзіўся 30 сакавіка 1931 г., у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. Скончыў філфак БДУ і аспірантуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму „Псіхалагічны аналіз і праблема характару ў прозе Кузьмы Чорнага”. Працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук (1963), і доктар філалогіі (1994). Выступаў у галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 г. Выдаў шэраг кніг па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Аўтар некалькіх дзясяткаў кніг: „Наднёманскія былі”, „Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры”, „Сюжэт. Кампазіцыя. Характар. Аб прозе К. Чорнага”, „Гісторыя беларускай літаратуры. ХІХ — пач. ХХ стагоддзя”, „Пісьменнікі Прынёманскага краю. Гродна. Таварыства аматараў кнігі”, „Літаратурная Гродзеншчына. Мясціны. Людзі. Кнігі”, «Людзі культуры Гродзеншчыны», «Старонкі спадчыны», «Слова і кніга Прынёмання», «Аўтографы — разам» і іншыя. Аналізаваў таксама творчасць пісьменнікаў Беласточчыны.

Аляксей Пяткевіч жыў у Гародні з 1957 года. Ён быў адным з ініцыятараў за наданне Гарадзенскаму ўніверсітэту імя выдатнага класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, стварэнне кафедры беларускай культуры. Там, у Гарадзенскім універсітэце, Аляксей Міхайлавіч адпрацаваў амаль усё сваё жыццё.

Юры Пацюпа: «Аляксей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF