Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Вайсковыя ўспаміны (ч.ІІ)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сцяпан КАЗЛОЎСКІ з Міклашоў (1943-2018): — Вясною 1963 года ўзялі мяне ў Галеняў, у Шчэцінскім, на аэрадром. Быў на абучэнні тэлефаністаў, а пасля прысягі трапіў на тэлефонную станцыю, падключаў кіраванне палётамі. Станцыя была мабільная, называлася «Красуля», там сыходзіліся ўсе лініі сувязі.

Ці быў я ў самалёце? Быў — дазвалялі механікі і пілоты. Былі тады «Мігі» і «Ілы». Наша часць, некалькі эскадронаў, была сем кіламетраў за горадам. Мелі мы пропускі і два веласіпеды, на якіх ездзілі да аварый на лініях. Каля Каменя-Паморскага, у Снядове, быў запасны аэрадром. Пазней пачалі падаўжаць узлётныя палосы і ўводзіць большыя самалёты. Наш і савецкі аэрадромы былі злучаны; рускія базіраваліся на запасным аэрадроме.

Мяне назначылі шэфам па абмундзіраванню. Нашым салдатам давалі па 10 папяросаў, а рускім давалі 20 штук ды стаяў мяшок з махоркай — бяры колькі хочаш. Мы, праваслаўныя, хадзілі да рускіх, а такія «цвёрдыя» палякі прасілі мяне, каб прыносіў ім тую махорку. Прыносіў, а яны цікавіліся, як я з імі дамаўляюся.

Землякі? Крыху было. Ваня Шчыгал з Тапчыкал, былі з Палічнай, Елянкі. Яны часам прыходзілі да мяне на тэлестанцыю паразмаўляць па-свойму; часам прасілі, каб пазваніць ім дадому. Тады ў людзей не было тэлефонаў, то я злучаў іх з солтысам; прасілі, каб ім прыслалі грошы.

Ці добра было ў войску? Быў я камандзірам тэлефоннай каманды і калі аб’яўлялі трывогу, то заходзіў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF