Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Такое Падляшша

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Пра Падляшша звычайна кажуць, што гэта Польшча Б.; што яно адсталае ў параўнанні з рэштай краіны, што яно мала індустрыялізаванае. А тыя, што больш моцна хочуць паказаць свае адносіны да маёй малой айчыны, кажуць, «што там ужо вароны заварочваюць». І нішто гэтыя галасы, што гэта краіна адкрытых аканіц і адкрытых сэрцаў. І на Падляшшы можна сустрэць не толькі першабытную прыроду, цішыню, але і сардэчных людзей, простых і цёплых. Без лішніх цырымоній адкрываюць яны перад прыбыўшымі і сэрцы, і дамы.

Але гэты простыя людзі на прасторы мінулых гадоў прайшлі праз пекла на зямлі, дасведчылі голаду, памору, туляння па свеце. Гэта зямля была арэнай братазабойчых змаганняў. Падчас Першай сусветнай вайны сутыкнуліся паміж сабой дзве магутныя арміі; расійская і германская, у якіх служыла каля 4 мільёнаў людзей, якія паходзілі з нашай зямлі. Такой з’явы не дасведчылі ў іншых частках краіны, у якой жыло польскае насельніцтва.

Здарэнні Першай сусветнай вайны змянілі свет у кожным плане — як грамадскім, палітычным, такі і дэмаграфічным. Уплыў на дэмаграфію мелі ваенныя дзеянні, але і бежанства. Гэтая з’ява была ў той час невядомай на Захадзе, і была з нічым непараўнальнай. Мела таксама значэнне на тэрыторыі, якой датычыла. Наколькі, напрыклад, г.зв. Акцыя «Вісла» была акцыяй траўматычнай для асоб, якія былі ёю ахопленыя — тыя асобы мелі шанц знайсці сабе дом у іншай частцы краіны. Не вывозілі іх па за межы, далёка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF