Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Рэальна і на сваю меру — толькі і столькі можа зрабіць Падляшша для Украіны

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Дзень пасля таго, калі свет абеглі здымкі і фільмы атакі Расеі на Украіну, беларусы Падляшша супольна маглі абмеркаваць трагічныя падзеі і ацаніць магчымасці дапамогі пацярпелым. Канферэнцыя «Падляшскія суседствы — выклікі», якая прайшла 25 лютага ва Універсітэце ў Беластоку, была месцам сустрэчы жыхароў рэгіёна — палякаў, украінцаў, прадстаўнікоў меншасцей і дыяспары. Хаця раней, да 24 лютага, арганізатары канферэнцыі, у тым ліку Марцін Рэмбач з Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь, не планавалі, што і пытанне вайны будзе таксама адной з тэм, якую абмяркуюць у час канферэнцыі.

Ці магчымая падтрымка Украіны беларускай меншасцю?

У час дэбатаў з’явілася пытанне наконт таго, ці магчыма распрацаваць сімвалы, якія звязвалі б інтарэсы грамадзян трох краін — Беларусі, Польшчы і Украіны? На думку вядучага дэбаты варта стварыць агульны сімвал, які аб’ядноўваў бы тых, якія ў лепшай будучыні Беларусі і Украіны бачаць і сваю лепшую прышласць. Тым больш зараз, калі ў кантэксце вайны, таксама і інфармацыйнай, зразумелым з’яўляецца факт, што можам небяспечна падзяліцца.

Прадстаўнікі беларускай меншасці, якія ўдзельнічалі ў дэбатах, падкрэслілі, што зборам сродкаў, безумоўна, будуць займацца буйнейшыя арганізацыі, да якіх, несумненна, далучацца і беларусы Падляшша. Таксама разам з беларускай дыяспарай плануюць акцыі пратэсту перад беларускім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF