Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

У Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы

Аляксей МАРОЗ

Галерэю імя Тамары Саланевіч у Нараўцы 1 сакавіка наведалі трыццаць пяць вучняў Пачатковай школы ў Дубічах-Царкоўных. Загадчыца Нараўчанскай галерэі Кацярына Бяляўская запрэзентавала ім пастаянныя і часовыя выставы і пры макеце забудовы Нараўкі міжваеннага перыяду пазнаёміла іх з мінулым мястэчка.

— Макет пад наглядам настаўніцы Кацярыны Рэент выканалі вучні школы ў Нараўцы ў 2007 годзе ў рамках польска-яўрэйскага адукацыйнага праекта. За выкананую працу нашы дзеткі ва ўзнагароду з’ездзілі ў сінагогу ў Варшаву, чаму былі вельмі рады. Забудова на макеце зроблена з ляўкоўскай гліны. Падказваем вучням іншых гмін, каб зрабілі падобныя макеты, паколькі гэта вельмі добры адукацыйны дапаможнік. Я тлумачыла вучням з Дубіч-Царкоўных, што пры дапамозе макета можна прадставіць вёску, квартал большай мясцовасці, а нават адлюстраваць выгляд Дубіч-Царкоўных. Да гэтага спатрэбяцца даўнія карты і здымкі. Выконваючы макет, школьнікі вучацца практычнай лепцы з гліны і знаёмяцца з мясцовай гісторыяй, — сказала Кацярына Бяляўская.

Нараўка ў час вайны не была спалена, так як навакольныя вёскі. Захавалася ў ёй многа старой забудовы. Зараз у Нараўцы ёсць новыя вуліцы, якіх няма на макеце, паколькі на ім паказаны даваенны выгляд Нараўкі.

— У даваеннай Нараўцы прыблізна палову жыхароў састаўлялі яўрэі. Другую палову складалі праваслаўныя беларусы і крыху палякаў католікаў. Навакольныя вёскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF