Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Юрыю Баену з Мокрага — 65

Міра ЛУКША

Размова з Юрыем Баенам, пісьменнікам. Міра Лукша: — Раскажы, як Ты трапіў на нашы літаратурныя гоні.

Юрый Баена: — Дэбютанцкі мой верш «Дом» з’явіўся на «белавежскай» літстаронцы «Нівы» 1 красавіка 1973 года. Быў я тады вучнем першага класа Белліцэя ў Бельску-Падляшскім. Дэбют папярэдзіла траўма звязаная з заўчаснай смерцю мамы на 38 годзе жыцця. Пакута, боль і туга па найдаражэйшым чалавеку спарадзілі патрэбу пошуку ратунку. З моманту напісання і публікацыі першага верша пачалася мая прысутнасць у беларускай паэзіі. Творчасць у маім выпадку аказалася востравам выратавання.

— Які ўплыў мела на цябе «Ніва» і «Белавежа»?

— Штотыднёвік «Ніва» даў мне шанц друку вершаў і публіцыстычных тэкстаў (пераважна на рэгіянальныя і краязнаўчыя тэмы). Калі ў 1976-1980 гадах быў я студэнтам геаграфіі ў Люблінскім універсітэце, адчуваў асабістую нястачу беларускага слова. «Ніва» тады была як хлеб, вада і паветра. Хай сказанае зараз будзе доказам таго, з якой павагай ставіўся я да газеты, якая фармавала мае погляды на многія справы ды мацавала нацыянальную прыналежнасць.

Наш тыднёвік выходзіў у пятніцу. Газету ў Любліне можна было купіць толькі ў адным месцы — у кіёску «Руху» на галоўным чыгуначным вакзале. З Беластока прывозілі ўсяго адзін экземпляр у панядзелак, часам у аўторак або ў сераду. Па чарговы «ніўскі» нумар кожны панядзелак ехаў я амаль праз увесь горад у тралейбусе або аўтобусе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF