Ніва № 12 (3436), 20 сакавіка 2022 г.

Расейскія танкі ў Парыжы!

Яўген ВАПА

— Усюды, там дзе ўваходзіць Расея, паміраюць мары і пачынаецца змаганне за выжыванне, — сказаў у адным са сваіх зваротаў да народа прэзідэнт Украіны Володымыр Зэлэнскі. — Расейскія акупанты не ў змозе нас падпарадкаваць. Не маюць такой сілы духу як мы. Фундаментам існавання Расеі ёсць насілле, тэрор і зброя, якой маюць дастаткова, але не маюць пры тым таго чагосьці, што людзі становяцца шчаслівымі. Мы змагаемся за наша права быць свабоднымі, за права жыць на сваёй, уласнай зямлі так, як лічым патрэбным, а не так, як хтосьці хацеў бы за нас і супраць нашай натуры рашаць, — падкрэсліў у сваім выступленні гераічны прэзідэнт змагаючайся за незалежнасць суседняй украінскай дзяржавы.

Гэтыя словы былі запісаны мною пасля сямнаццатага дня абароны ад маскоўскіх агрэсараў. З самага пачатку вайны ўкраінскі народ адзіны і непадзельны ў сваім змаганні з ворагам, што падпаліў і знішчае іхнюю Радзіму. Разам з ім і іхні прэзідэнт Зэлэнскі — гонар нацыі для саміх украінцаў. Калі гляджу і слухаю яго, таксама ганаруся ім як беларус, як грамадзянін Польшчы, як чалавек, якому словы незалежнасць, народ, дыктатура з’яўляюцца таксама не пустымі і балюча знаёмымі. Для большасці людзей усяго свету ён менавіта той палітык з плоці і крыві, якіх штодзень патрабуюць людзі ў сваіх дзяржавах. Фільмавы «Слуга народа», узяўшы на свае плечы цяжар усіх прэзідэнцкіх выклікаў, паказаў сваім малаверам, што ён цалкам выконвае ўскладзеную на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF